Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Пахучыя бабкі, зялёныя бярозкі

Ніна БРУЧКО

Увесь тыдзень барабаніць дождж. На дварэ холадна, вельмі холадна. Вось табе, бабо, і месяц май! Дождж не маёвы, а асенні, зябкі. Паехалі мы на вёску палюбавацца сонцам, падыхаць свежым, чысценькім паветрам, а тут: сядзім у хаце, палім у камінку і толькі ў перарывах дажджу выходзім, каб перакінуцца слаўцом з суседзямі.

— Праз пару дзён Сёмуха, бывала цяпло ўжо вялікае, — сказала на прывітанне целушэцкая суседка Нінка.

— Ну так, гэта ж па сёмай нядзелі пасля Вялікадня, але ў нас, у Плёсках, называюць яе Зялёнымі сьвёнткамі.

— Пэўна, было цёпла, памятаю сваё вяселле — пагода як летам стаяла. Гэта ж самая блізкая сэрцу пара года, вакол зялёная прырода, пахатня цвітучага бэзу, нічога дзіўнага, што ў такі час маладым прыходзіць ахвота на жаніцьбу, — падтрымала размову я.

— А ведаеш, бывала, увесь дзень з сястрой праталі хату. Прыносілі з рэчкі бярэмя зялёных бабак ды цэлую бярозку з лесу. Тыкалі бабкі ўсюды, дзе было месца. Бярозку штогод прыносілі нам з лесу суседскія хлопцы; у нас не было брата, не было каму вырубаць. Ставілі мы тады зялёненькую прыгажуню ў брамцы ля вуліцы, моцна прывязвалі, каб выглядала, што акурат у гэтым месцы яна вырасла, дакладна замяталі вуліцу і панадворак, а то і на дадатак сцежачку да хаты пасыпалі жоўтым пясочкам. Панадворак выглядаў святочна-святочна... А цяпер, калі б не глянуць у каляндар, дык і не дадумаешся што гэта за дзень: нядзеля ці Сёмуха, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF