Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Жэня Мартынюк: Кожны варты кнігі!

Міра ЛУКША

З „Нівай”, здаецца, Жэня Мартынюк ад заўсёды. Пра радасці і тужлівыя справы гэтай мілай жанчыны, шматгадовай нашай карэспандэнткі ў нашай рэдакцыі гаворыцца як пра хатнія здарэнні сваяка. Жэня яшчэ пад сваім дзявочым прозвішчам Аўсенюк амаль не трапіла ў рэдакцыю працаўніком. Асацыяцыі ўва ўсіх: Жэня, Зубава, Бельск, энергетыка....

— Я працавала ў комплексе школ пры Вясёлай у Беластоку, падлягала пад асвету (комплекс цэнтралізаванай апекі школ). І прама праз рынак — зараз і вуліца Вэсалоўскага, там быў стары адрас „Нівы”. Проста — чаго ехаць кругаля эмпэкамі! Чалавек малады быў — дык хутка: мы-мык! І забягу ў рэдакцыю. Калі гэта было? У 1975 годзе. Я сама 1956 года нараджэння. Пасля майго дэбюту ў „Парнасіку” вось так было... Пайшлі былі мы з мамай за Зубава па грыбы, вяртаемся — у дзвярах картачка: „Прыязджайце ў рэдакцыю, ёсць праца”. Я тыя грыбы кінула! А гэта спадары Хмялеўскі і Валкавыцкі ехалі, і заехалі да нас па дарозе. Нас не засталі, паехалі ў Чыжы. На другі дзень я ранютка — у Беласток. Заязджаю — а яны ўжо дамовіліся з кім іншым.

— Але ж у „Ніве” цябе ведалі не адно з вершаў!

— Я пісала ў „Ніву” ад пачатковай школы. Усю сярэднюю школу (эканамічны ліцэй) была карэспандэнтам. Прыязджала на ўсе з’езды карэспандэнтаў, як адзін нават з перадавых (раз заняла трэцяе месца). Яшчэ ў Беластоку рабіўшы, таксама пісала... Пасля — з Бельска.

— Ты была адным з першых паэтаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF