Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Новая архіўная дарога

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— У найбліжэйшыя гады Падляшская маршалкоўская ўправа ў супрацоўніцтве з Галоўнай дырэкцыяй дзяржаўных архіваў плануе завяршыць капіраванне земскіх і гродскіх кніг Падляшскага ваяводства перыяду І Рэчы Паспалітай ды ў рамках супрацоўніцтва з Нацыянальным гістарычным архівам РБ пачне хадайнічаць за скапіраванне комплексу актаў беластоцкага Абласнога ўрада з 1803-1840 гг., які налічвае 1635 архіўных адзінак і захоўваецца ў гістарычным архіве ў Гродне.

Такую заяву пачулі мы ад Анатоля Вапа, дырэктара дэпартамента культуры Падляшскай маршалкоўскай управы (ПМУ) пасля ўрачыстай перадачы копіі дакументаў з Нацыянальнага гістарычнага архіва РБ у Мінску Дзяржаўнаму архіву і Падляшскаму музею ў Беластоку. Копіі на кампакт-дысках трапілі ў рукі маршалка Яраслава Дважанскага ад віцэ-дырэктара Галоўнай дырэкцыі Дзяржаўнах архіваў у Варшаве Анджэя Берната і дырэктара варшаўскага Галоўнага архіва даўніх актаў Губерта Вайса. У час урачыстасці была прадстаўлена судовая браньская гродская кніга. У Мінску захоўваюцца гродскія кнігі бельскія (1563-1694 гадоў), браньскія (1541-1750), драгіцкія (1560-1784), Бельскай і Суражскай зямель, а таксама кніга каптуровага суда Бельскай зямлі з 1673-1692 гадоў і акты цывільна-вайсковыя Драгіцкай зямлі (1791-1792), цяпер перададзеныя ў Беласток. Агулам у Мінску знаходзяцца 553 кнігі з тэрыторыі былога Падляшскага ваяводства (у межах далёка іншых ад сённяшніх).

Маршалак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF