Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Беларуская музыка дастаткова прыгожая!

З Жанэтай ЯЛФІМАВАЙ — дырыжоркай хору „Мазаіка” з Магілёва, якую журы палічыла найлепшым дырыжорам XXVII Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2008”, а хор якой апынуўся сярод лаўрэатаў фестывалю (першае месца пароўну з Камерным хорам Медычнай акадэміі з Вроцлава ў катэгорыі аматарскіх свецкіх хароў), гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Інтэрв’ю ўзялі мы адразу пасля конкурснага выступлення. Жанэта Ялфімава, якая са сваёй „Мазаікай” уразіла прыгажосцю і глыбінёй спеваў, хвалявалася пасля выступлення. У наш час, калі ўсе захапляюцца сабой і самі сябе хваляць, паводзіны магілёўскай дырыжоркі толькі пацвердзілі яе прафесіяналізм. І ад пачатку да канца мы размаўлялі на беларускай мове.

Слухачоў і мяне асабіста ўразіла Вашае выступленне. А Вы, бачу, моцна ўсхваляваны. Скажыце, ці ўсё атрымалася так як хацелася б?

— Ну (уздыхае), хацелася б лепш выступіць. Учора мы выступілі з канцэртам у касцёле ў Варшаве і там нам лепш атрымалася. Проста, аказалася інакш як мы запланавалі, інакш як аб’яўлялі ў праграме.

Ці такія дэталі як непаслядоўнасць праграмы могуць пашкодзіць?

— З-за гэтага мае дзеці крышку разгубіліся. Хоць... пасля, дзякуй Богу, засяродзіліся.

Вы першы раз выступаеце ў Польшчы?

— Не, я прыязджала сюды з другім калектывам, са „Спадчынай”, у 1992 і 1994 гадах. Мы пабывалі ў Торуні, Цехацінку, Інаўроцлаве. А мае хлопцы і дзяўчаты з „Мазаікі” першы раз. Яны такія ўражаныя, усхваляваныя. Усё ім падабаецца, усё ім добра. Сядзелі б яшчэ тыдзень у вас...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF