Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Таленавітыя спевакі памежжа

Аляксей МАРОЗ

Міжнародны конкурс дзіцячай і маладзёжнай песні „Ноты сяброўства”, які 7 і 8 чэрвеня праходзіў у гайнаўскім амфітэатры з удзелам асоб з абмежаванымі магчымасцямі, быў мерапрыемствам юбілейным. Дзесяты раз ладзіць яго гарадскі дом культуры, а другі раз адбываецца ён у міжнароднай кампаніі. У мінулым годзе былі госці з Беларусі, Украіны, Латвіі і Эстоніі. Сёлета прыехалі толькі выканаўцы з Пружанскага раёна. У конкурснай частцы выступіла больш за 200 чалавек. Сярод узнагароджаных вучняў адносна многа было дзетак і моладзі з Гайнаўкі і Пружан. Камісія добра ацаніла таксама вучняў са школ у Орлі, Кляшчэлях, Бельску і Парчаве (Люблінскае ваяводства). Па-за конкурсам з народнымі беларускімі танцамі, дражнілкамі і прымаўкамі выступілі дзеткі і моладзь з пружанскіх „Круцёлачак”.

— Мы шырэйшай публіцы паказваем плён працы вучняў у школах і асяродках культуры ў галіне дзіцячай песні, а конкурсныя змаганні спрычыняюцца да яшчэ большай актыўнасці дзетак і моладзі, — заявіў дырэктар ГДК Андрэй Скепка. — Спыненне раздзелу еўрасаюзных сродкаў на культурныя мерапрыемствы абмяжоўвае нашу дзейнасць, але спадзяемся, што наш конкурс у наступных гадах будзе адбывацца з большай колькасцю міжнародных выканаўцаў. Хаця наша мерапрыемства накіраванае таксама да дзетак і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, у гэтым годзе ў калектывах выступіла толькі некалькі інвалідаў. Аднак мы хочам з наступнага года стварыць асобную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF