Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Аптымістычная ацэнка

Уладзімір СІДАРУК

Міжнародны дзень дзіцяці традыцыйна адзначаецца 1 чэрвеня, але сёлета святкаванні ў Чаромсе адбыліся дзень пазней. Пачаліся яны традыцыйнай спартыўнай пераклічкай на школьнай пляцоўцы. Затым адбыліся спартыўныя гульні і спаборніцтвы. Напрыклад, у ІV-VI класах арганізавана была эстафетная гонка, гульня ў выбівалы (w dwa ognie), валейбольны турнір дзяўчат, фінальны футбольны матч хлопцаў (дзеткі І-ІІІ класаў займаліся сваімі відамі спорту). Даволі цікавай для ўсіх дзетак аказалася праграма „Трымай форму”, якую на відэакамеру запісаў настаўнік Міраслаў Шатыловіч.

Быў адмысловы пачастунак для дзетак І-ІІІ класаў ды супольнае пячэнне каўбасак на вогнішчы (кожны ўдзельнік прыносіў сабе каўбаску з хаты). Адным словам, было вясёла і гучна, бо спартыўным гульням спадарожнічала музыка з магнітафона. Мерапрыемства завяршылася супольнай дыскатэкай.

— Скажыце, калі ласка, колькі вучняў у вашай школе? — пытаю дырэктарку школы Аліну Пліс.

— У гэтым годзе вучыцца 180 вучняў, двое дзетак далучылася ў палове навучальнага года (яны пераехалі сюды з цэнтральнай Польшчы). Гэта на 27 вучняў менш чым у 2006 годзе, калі я стала на пасаду дырэктара, — сказала Аліна Пліс. — Лічу, што ў наступным навучальным годзе такі лік пратрымаецца, хоць афіцыйных спіскаў пакуль мы не рабілі.

— А як справа маецца з беларускай мовай? Вы ж, здаецца, прад’яўлялі намер павялічыць у будучыні лік урокаў роднай мовы?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF