Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Бог даў нам вольную волю

Размова з айцом Аляксандрам Надсанам — беларусам, эмігрантам, грэка-каталіцкім святаром, які вядзе місію ў Лондане.

Сустракаемся на канферэнцыі ў Польшчы. Ці Вам яшчэ хочацца ездзіць на такія мерапрыемствы? Здаецца, усе прыязджаюць да Вас, у Лондан.

— Ну не ўсе... Вы яшчэ не былі (смех). Часам добра праехацца, праветрыцца. Не хочацца, седзячы ў адным месцы, абрасці мохам як камень. Трэба пабачыць людзей, паслухаць, што зараз разумнага кажуць. У такім узросце я часта ўжо не магу ездзіць. Апошні раз у Варшаве быў я праездам амаль пяць гадоў таму, але сяброў тут многа, таму хочацца вяртацца.

Ці Ваша прысутнасць тут абазначае, што Вы таксама лічыце сябе беларускім апазіцыянерам?

— Які я там апазіцыянер. Я ж у палітыку не лезу. Для мяне ўсе людзі дарагія, таму хочацца, каб проста заўсёды ўсе былі разам. Што ж рабіць... Напэўна хацелася б шчасця для Беларусі, каб усе былі беларусамі. Безумоўна, ёсць рэчы непрымальныя для мяне як для святара, так і для беларуса. Святар таксама чалавек, у тое самае верыць, ведае, да якой нацыі належыць, мае свае погляды. Гэта нармальная рэч. Тое, што я святар і павінен быць аднолькавы для ўсіх, не перашкаджае, каб я быў беларусам. Святы Павел быў апосталам для ўсіх народаў, але як жа ён моцна любіў свой жыдоўскі народ! Казаў ён пра сталы боль за свой народ і пра ахвярнасць за народ, з якога выйшаў Ісус Хрыстос.

А што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF