Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Дні нацыянальных культур

Віктар САЗОНАЎ

Пампезныя святы для сённяшняй Беларусі не навіна. Ды і арганізоўваць мерапрыемствы ўлада ўмее. Асабліва, калі чакаецца прыезд прэзідэнта. Вось і зараз яго чакалі ў старадаўнім Гродне. Для гэтай падзеі было падрыхтавана ўсё. І адмысловыя людзі былі падабраныя, каб махаць рукамі, і праінструктаваныя як махаць, і дарогі заасфальтаваныя свежым асфальтам, які закрыў нават каналізацыйныя люкі. Ды і нагода для такога прыезду цалкам адпавядала духу часу. У Гродне традыцыйна адзначалі дні нацыянальных культур.

Хто прыдумаў гэтае свята і чаму яго вырашылі адзначаць менавіта ў горадзе над Нёманам застаецца неразгаданай загадкай. Але ніхто асабліва гэтага пытання не бярэ да галавы. Над чым сапраўды ламалі галаву многія гродзенцы, дык гэта тое, што выбраць: паглядзець па тэлевізары чэмпіянат свету па футболу, ці на свае вочы атрымаць задавальненне ад начнога салюту. Кожны выбраў што яму бліжэй і ўсе патрапілі на свята нацыянальных культур. Адны назіралі, як шматнацыянальныя трыбуны футбольных манежаў у адзін голас падтрымлівалі свае любімыя каманды, другія папрысутнічалі на маршы прадстаўнікоў тых нацыянальнасцей, якія жывуць у Беларусі.

Нацыянальнасцей аказалася ажно дваццаць сем. Усе яны сцвярджалі, што ганарацца сваёй нацыянальнай ідэнтычнасцю і горача любяць Беларусь. Ніхто тых выказванняў пад сумненне не ставіў. Сапраўды, людзі выйшлі на вуліцы ў сваіх нацыянальных вопратках, спявалі свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF