Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Прэзідэнцкае захапленне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На пальцах адной рукі можна палічыць цэрквы, якіх вонкавы выгляд захаваўся з невялікімі зменамі. Аднак большасць храмаў была разабрана, а атрыманы матэрыял паслужыў для іншых пабудоў. Першымі былі разбураны даўнія цэрквы з былых губернскіх і павятовых гарадоў, тыя, што стаялі на цэнтральных пляцах або пры галоўных вуліцах ды і тыя найпрыгажэйшыя, каб сваім выглядам не псавалі выгляду горада. Працэс разбурэння цэркваў дасягнуў апагея ў палове дваццатых гадоў мінулага стагоддзя і працягваўся да выбуху ІІ сусветнай вайны, — такую інфармацыю можна было прачытаць на табліцы, спадарожнічаючай выставе „Праваслаўныя цэрквы на старых паштоўках” у Супрасльскай акадэміі (у Палацы архімандрытаў).

Экспанаваныя паштоўкі паходзяць з унікальнай калекцыі Аляксандра Сасны — намесніка прэзідэнта горада Беластока, сына настаяцеля Рыбалаўскага прыхода. Складваюць яны толькі дзесятую частку калекцыі, якая налічвае каля 1 200 пазіцый. Большасці з паказваных на выставе цэркваў ужо няма. Шмат з іх паказваюць не толькі праваслаўную сакральную архітэктуру з абшараў, якія пасля ІІ сусветнай вайны засталіся па за межамі Рэчы Паспалітай. На адной з іх, напрыклад, можна ўбачыць царкву ў Борках каля Харкава, дзе сышоў з рэек у канцы ХІХ ст. лакаматыў з цягніком, на якім ехалі цар Аляксандр ІІІ з сям’ёй. Загінула тады некалькі дзесятак людзей. Царская сям’я ацалела. Гэтае здарэнне ўвекавечвае, дарэчы, шмат іншых сімвалаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF