Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Бенефіс у добрай цішыні

Ганна КАНДРАЦЮК

— Сёння ў нас паэзія ідзе нарасхват! — пажартаваў акцёр Рышард Далінскі. Жарт беластоцкага акцёра быў найлепшым каментарыем да складанай сітуацыі, у якой зараз апынулася літаратура і аўтары. Калі ідзе пра наш Беласток, можна сказаць, што сапраўдная цікавасць да літаратуры тут амаль роўная нулю. У час аўтарскіх сустрэч можна прадаць адну, дзве, тры... кніжкі.

Бенефіс Юры Плютовіча не напамінаў ранейшых беластоцкіх бенефісаў. Не было пафасных прамоў, штучнага захаплення чыноўнікаў (якім нават не прыходзіць у галаву купіць кніжку хваленага аўтара), паднябеснай хвальбы, з якой нічога не атрымліваецца. Праблема літаратуры — гэта адсутнасць прамоцыі з боку культурных устаноў, ашчаднасць на аўтарах і літаратурных выданнях. Не зразумець чаму культурныя ўстановы, якія так „ганарацца” паэтам Юры Плютовічам, ці СМІ (апрача Радыё Беласток і „Нівы”) не знайшлі часу, каб разам з таварыствам „Дожэчэ” падмацаваць бенефіс.

З другога боку, бенефіс атрымаўся незвычайна прыгожы і рэфлексіўны. Павіншаваць Юры Плютовіча з’явіліся найперш сябры: літаратары, мастакі, акцёры, журналісты, эколагі, знаёмыя. Сустрэча пачалася 28 мая вечарам, з лёгкім спазненнем, у кафэ „Фама”. Пакуль героя вечара пасадзілі на спецыяльны трон, публіку прывітала „Капэла з Бэтээля” (так завецца сяброўска-музычны гурт Беластоцкага лялечнага тэатра). Прэзентацыя пачалася з фільма Войцеха Каранкевіча, у якім жыхары Беластока выказваліся на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF