Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Фестывальная мазаіка

Ганна Кандрацюк

— No już tak pięknie śpiewali, że po prostu słów brakuje!

Такімі простымі словамі беластоцкая публіка каментавала завяршэнне кожнага дня ХХVІІ Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2008”. Сапраўды, прыгажосць і майстэрсва фестывальных хароў пераносіла слухачоў у іншае, неназоўнае вымярэнне. Асабліва ў час конкурсных выступленняў, калі кожны хор мае нагоду запрэзентаваць свой стыль і характар. І эмоцыі, якія ў малітоўным спеве найважнейшыя. Кожны з трох дзён, у час якіх у беластоцкай філармоніі запрэзентаваліся 22 хары з Еўропы і Азіі, ставаўся не толькі мастацкай, але і духоўнай падзеяй. Праўда, найвышэйшы ўзровень і прафесіяналізм (такое меркаванне замацавалася за фестывалем Міколы Бушко) застаўляюць шукаць яшчэ большай дасканаласці. Апошняя справа бывае складанай. Выканаўцы, якія засяроджваюцца на ўзорнай карэктнасці, часта губляюць малітоўны змест твора. Пра такіх нашы слухачы кажуць, што яны „nie czują ducha prawosławia”! Такі погляд лёгка звяргнуць, дарэчы, такое паказаў і сёлетні фестываль. Ад пачатку да канца маім фаварытам быў Акадэмічны хор „Мазаіка” з Магілёва (пераможца ў катэгорыі аматарскіх свецкіх хораў). І не ідзе тут пра нацыянальны, рэдка прысутны ў нашых харыстаў, рэпертуар (у іх выкананні прагучалі творы беларускіх кампазітараў Туранкова, Куліковіча, Дзянісавай). У памяці і душы засталося іх выкананне „У малітвах неусыпаючую” Сяргея Рахманінава, якое магілёўская моладзь выспявала з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF