Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Вялікае свята Вялікдзень

Ніна БРУЧКО

Цяпер...

Прайшло пару дзесяткаў гадоў. Сёлета Вялікдзень быў самы позні. На дварэ ўжо вясна: многа сонца, летняе паветра, а сады пакрыты белай квеценню, як аблітыя малаком. У прыхатніх гародчыках зацвілі цюльпаны і іншыя кветкі. Рэдка бывае такая прыгожая, цёплая пагода. І вось мы з сястрой Надзяй рашылі сёлета пасвяткаваць Вялікдзень, як калісьці з бацькамі, у Плёсках. Перад святам паехалі ў вёску, памылі і ўпрыгожылі кветкамі і лампадкамі магілы бацькоў і бабулі, прыбралі Надзіну хату-дачу і ў вялікую суботу прыгатавалі пасху. Ноччу пайшлі ў храм маліцца. Цяжка было вачам паверыць — так маленька людзей і толькі ўсе лаўкі пад сценамі царквы заняты старэйшымі жанчынамі, некаторыя з якіх ужо з палачкамі. Пасля завяршэння службы жанчыны, не спяшаючы, выйшлі з маленькімі кошычкамі перад храм, сталі паўкругам. Выйшлі і мы з сястрой, таксама з маленькім кошычкам. Не трэба было спяшацца — месца многа, кошыкаў мала.

Штосьці сціснула за грудзі. Так мала знаёмых твараў засталося. Нішто не прыпамінала даўняга часу майго дзяцінства.

Пасху елі мы ў дзве, са смуткам, як шэсць гадоў таму назад, таксама ў такі позні Вялікдзень — разгаўляліся мы пры гэтым самым стале пасхальным снеданнем. Ды тады было нас чацвёра — мама і Грыша, Надзін муж, якіх сёння няма ўжо ў жывых.

У другую гадзіну пайшлі мы на паабеднюю багаслужбу. Зноў так мала людзей, мо трохі больш прыезджых. Толькі ў другі святочны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF