Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Беларусь у кантэкстах

Ілона КАРПЮК

Ад некалькіх гадоў Польшча з’яўляецца краінай, адной з нямногіх у Еўропе, моладзь якой на розныя спосабы цікавіцца Беларуссю. Самым важным момантам быў выбарчы перыяд 2006 года, які парушыў перш за ўсё прыхільнікаў дэмакратычных змен ва ўсходняй суседняй краіне. На чале ўсіх дэманстрацый, пікетаў, акцый стаялі маладыя людзі, дзякуючы ангажаванасці якіх у працу розных арганізацый аказалася, што голас можна падаваць не толькі на вуліцы. Пачаліся канферэнцыі, г.зв. беларускія дні, канцэрты. Усё пачало набіраць тэмпаў. Зараз маем 2008 год. Колькасць актыўных на ніве беларускіх спраў людзей, мабыць, у агульнай статыстыцы не павысілася, затое даспявае погляд на вартасць чарговых падзей. Так як і беларускія студэнты ідуць у бок навуковага падыходу да спраў сваёй нацыі, так і студэнты ва ўсёй Польшчы пачынаюць цікавіцца і заадно знаёміць сваіх сяброў з беларускімі тэмамі. Прыкладам гэтаму былі два дні (29-30 траўня г.г.) з беларускай культурай у Торуні, у рамках якіх адбылася і навуковая канферэнцыя.

„Беларусь і яе сучасныя гістарычна-культурныя кантэксты” — гэта асноўная тэма канферэнцыі, ладжанай студэнтамі Інстытута міжнародных адносін Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні. Загаловак невыпадковы.

— Хочам ісці насуперак усім, — сказала Аня Лушынская, сааўтарка ідэі канферэнцыі. — Нам надаелі ўжо канцэрты і сустрэчы, на якіх гаворыцца пра Беларусь толькі як пра лукашэнкаўскую дзяржаву і таму хочам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF