Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Царкоўным спевам аб’яднацца з Богам

Аляксей МАРОЗ

Сёлетні Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які з 25 па 31 мая праходзіў у Свята-Троіцкім саборы, вылучыўся ўдзелам у ім вялікай колькасці выканаўцаў (каля сарака хароў з дзевяці краін). Прыехала ў Гайнаўку многа прыхадскіх хароў з розных краін Еўропы, якія духовасць спеву прэзентавалі на высокім мастацкім узроўні. Ад свецкіх хароў, у якіх спяваюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, веравызнанняў, культур, патрабавалася захоўваць каноны царкоўнага спеву.

Інаўгурацыя фестывалю пачалася з малебна, які ўзначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ў саслужэнні епіскапаў Супрасльскага Грыгорыя і Сямятыцкага Георгія ды многіх святароў. У час гала-канцэрта прысутнічаў архіепіскап Гайнаўскі Міран, а сярод гасцей на абодвух урачыстых сустрэчах былі многія спонсары, некаторыя парламентарыі, прадстаўнікі самаўрадаў і кіраўнікі розных устаноў. На адкрыцці фестывалю выступілі мінулагоднія лаўрэаты — Хор студэнтаў Дзяржаўнай калегіі мастацтва з Гомеля на Беларусі (гран-пры) і харысты Політэхнічнага інстытута з Варшавы (першае месца).

— Штогод, перапоўненыя асаблівай радасцю, збіраемся мы ў Гайнаўцы, каб царкоўным спевам аб’яднацца з Богам, — сказаў мітрапаліт Сава ў час адкрыцця фестывалю. — Наш фестываль разгортвае сваю дзейнасць, а мы ў гэтым упэўнены, бо з намі Бог і мы яму давяраем. Сведчыць аб гэтым жывучасць у Гайнаўцы фестывалю „Дні царкоўнай музыкі”. Незалежна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF