Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Горкая праўда

Уладзімір СІДАРУК

Гартаючы архіўныя выразкі „Нівы”, спыніўся я на допісе Грышы Мароза „Трымайся, Валодзя!”. Было гэта пасля таго, як у 1983 годзе друкаваўся мой допіс „На раздарожжы”. „Што ж ты задумаў? Пакінуць пісаць? — пытаў тады сябра. — Па столькі гадах супрацоўніцтва з „Ніваю”? (...) А хто на з’езд прыедзе? Гэта будзе не па-нашаму, не па-беларуску”.

З Грышам сустрэліся мы на святкаванні 50-годдзя „Нівы” ў Беластоку. І тады нічога не прадказвала, што рашыцца ён парваць супрацоўніцтва з тыднёвікам. Праўда, рэдка дасылаў ён тэксты ў рэдакцыю, але вестка, якую пачуў я ад прыяцеля 17 траўня, дашчэнту мяне ашарашыла. Грыша Мароз не будзе пісаць у „Ніву”! Не цікавіцца нават, што зараз у ёй пішуць. Сам мне ў гэтым прызнаўся. Тлумачэнне, што быццам бы праблему стварае яму запаўнянне фармуляраў для разліку з казначэйскай установай, якія тычацца аўтарскага ганарару, здаецца быць непраўдзівым аргументам. Задумваюся затым і стаўлю пытанне чаму выкрышваецца ніўскі „авангард”. Мікалай Панфілюк сціх. Калісьці лічыўся лідэрам у крузе карэспандэнтаў. Хоць сімпатыкі прызывалі яго да далейшай публіцыстычнай дзейнасці, але ён маўчыць. Не паказвае знаку жыцця. Выходзіць, што мы з Лук’янюком засталіся вернымі сваім ідэям. Праўда, пачалі дасылаць свае тэксты Пётр Байко з Белавежы, Жэня Мартынюк з Бельска-Падляшскага і Рута з Трасцянкі, але гэта капля ў моры таго, што даўней пісалі. Чаму ж так дзеецца, даражэнькія? У чым праблема? Адказ на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF