Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Любімы мой горад...

Віктар САЗОНАЎ

У Гродна я закахаўся адразу як прыехаў у гэты горад першы раз. І вось ужо больш дваццаці гадоў лічу сябе гродзенцам. Гэты ўтульны і зялёны горад мог прывабіць кожнага веліччу сваіх гістарычных будынкаў, сваёй старадаўнасцю і гісторыяй, Нёманам і музеямі, шчырымі ўсмешкамі жыхароў. Сённяшнія гродзенцы гэта людзі, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. Але адкуль бы не прыязджалі сюды людзі, яны адразу станавіліся патрыётамі свайго горада. Так было заўсёды. Ды вось апошнім часам усё больш сустракаеш гродзенцаў, якія пачынаюць расчароўвацца ў сваім горадзе. Некаторыя нават не ведаюць чаму.

Зразумела, што закаханых у старажытны і непаўторны воблік Гродна не магло, мякка кажучы, узрадаваць тое, што па гістарычнай частцы праехаўся бульдозер і наблізіў выгляд абласнога цэнтра Гродзенскай вобласці да выгляду іншых абласных цэнтраў. Не натхніла карэнных жыхароў і знішчэнне парку на Савецкай плошчы, без якога ўвогуле многія не ўяўляюць аблічча сваёй малой радзімы. Не цешыць і руйнаванне прыватных дамоў, якія вабілі вока зелянінай садоў. Але ўсё гэта хіба не галоўнае, бо ў Гродне за апошнія гады шмат чаго ўпарадкавана, шмат чаго зроблена з густам, што ацэньваюць станоўча як кожны жыхар, так і турысты. Дык у чым жа тады справа? Чаму гродзенцы пачынаюць расчароўвацца ў сваім горадзе?

Некалькі дзён таму наведаў я Вільню. Цікава было параўнаць яе з маім горадам. Вузкіх вуліц цяперашняй сталіцы Літвы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF