Ніва № 23 (2717), 8 чэрвеня 2008 г.

Жыццё з мастацтвам і паэзіяй

Аляксей МАРОЗ

Юбілей 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака і паэта з Крывой Анатоля Краўчука стаў добрай нагодай для вернісажу яго алейных карцін, прэзентацыі аўтарскіх вершаў і невялікага канцэрта ў гонар юбіляра. Святкаванні адбыліся 30 мая ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах.

Супрацоўніцтва паміж Анатолем Краўчуком і Студзіводскім музеем пачалося з мая 2002 года, калі жывапісец першы раз прэзентаваў у скансэне свае працы.

— Анатоль Краўчук у час ладжаных у музеі летнікаў вучыў маляваць і рабіць папяровыя фіранкі. Ён вельмі добры чалавек, любіць займацца з дзяцьмі і ўсім стараецца дапамагаць, — расказала Марыя Сцепанюк са Студзіводаў. Старшыня музейнага аб’яднання Дарафей Фіёнік адзначыў, што юбіляр сваімі карцінамі, вершамі і звычайнымі паводзінамі вучыць любіць сваю малую айчыну, вучыць пашаны да другога чалавека, захоўваючы пры гэтым сціпласць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF