Ніва № 22 (2716), 1 чэрвеня 2008 г.

Дом з багатай гiсторыяй

Пётр БАЙКО

Палацавы парк у Белавежы вядомы ўсім турыстам перш-наперш сваёй разнароднасцю расліннасці і прыгожымі краявідамі. Але шматлікія нaвeдвальнікi звяртаюць увагу таксама на даўнія будынкі, якія спадарожнічалі галоўнай тут будоўлі — царскаму палацу, на жаль, ужо неіснуючaму (спалілі яго ў лiпeні 1944 годa, а руiны разабралі ў 1961-1962 гг.). Адным з такіх будынкаў-спадарожнікаў з’яўляецца Маршальскі дом, які знаходзіцца ў сярэдне-заходняй частцы парку. Праўда, ён крыху пa-за галоўнымі турыстычнымі маршрутамі, aле той турыст, які захоча прайсціся нестандартнымі шляхамі, напэўна хутка яго прыкмеціць. Будынак прыцягвае зрок між іншым сваімі цікавымі кaрнізамі, прамавугольнымі мелінамі з цэглаў, складзеных наўскасяк тарчма, ці мансардамі, накрытымі двухпакатымі прыстрэшкамі з дэкаратыўна перакрыжаванымі бэлькамі ў вiльчaках. Пастаўлены ён на цокале з чэсаных гранітных камянёў. Мураваны, з чырвонай цэглы. Паколькі быў ён збудавaны на нахіленым месцы, у заходняй частцы будынак трохпавярховы, а ва ўсходняй — двухпавярховы. Апрача таго ў гарызантальнай праекцыі мае форму лацінскай лiтары „L”.

Маршальскі дом (першапачаткова называны Гофмаршальскiм домам) збудаваны быў крыху пазней, чым апошнія будынкі на гэтай тэрыторыі, бо толькі ў 1904 г. — разам з Егерскім домам, у якім зараз змяшчаюцца м.інш. пошта і дзіцячы дом. Абодва будынкі запраектаваў Язэп Іванавіч Насалевіч (1871-пасля 1917-га), тагачасны архітэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF