Ніва № 22 (2716), 1 чэрвеня 2008 г.

Бог мяне ахоўваў

Успаміны Іосіфа ГРЫЦА са Старой Луплянкі, народжанага ў 1914 годзе.

У 1915 годзе наша сям’я адправілася ў бежанства. Таты тады ўжо з намі не было, пайшоў ён на вайну і не вярнуўся. А нас было трое дзяцей: брат быў з 1910 года, сястра з 1912 і я — наймалодшы. Выехалі коннай падводай, але, бадай у Мінску, прадалі коней і далей ехалі поездам. Апрача нас, дзяцей, ехалі ў нашай сям’і мама, дзед і баба па бацьку ды дзве татавы сястры. У дарозе ў напрамку Сібіры памёр дзед.

Заехалі ў Краснаярск, там пасялілі нас у асобнай драўлянай хаце — запасной хаце гаспадара. Жылі мы недалёка станцыі, дзе паязды ездзілі. Пакуль быў цар, то давалі падмогу, а калі насталі бальшавікі, тады аднялі падмогу і жыві як хочаш. І я стаў жабраваць, хадзіў на базар і прасіў у вясковых людзей то булачку, то калачы. Падыходзіў і гаварыў:

— Падарыце, радзі Хрыста, што-нібудзь.

І дзіцяці людзі давалі. Абуваліся мы ў башмачкі, бо не было нічога іншага. Не было чым прыварыць есці і хадзілі мы на станцыю каб палена якое здабыць. А як ужо дайшло да таго, што нічога немагчыма было атрымаць, тады мама аддала нас у прытулак. У прытулку было многа людзей. Мы, дзеці, былі ў прадшколлі раней, вучыцелька намі апекавалася. У дзень давалі там стакан чаю і кусочак самога хлеба, а нанач вярталіся дахаты. А ў нядзелю давалі толькі белую булачку і больш нічога. Тады на Паволжы быў ужо голад і адтуль у Краснаярск наехала шмат татараў. Такі чалавек сядаў між (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF