Ніва № 22 (2716), 1 чэрвеня 2008 г.

Уладзімір Цілюлька: Толькі скнара і лянівы не выпісвае „Нівы”!

Міра ЛУКША

— Мала цяпер вы з Скольшчыны даеце матэрыялаў! — Уладзімір Цілюлька, у святочным малінавым касцюме, у дзень перамогі ў Саколцы вітае нас пад царквой Аляксандра Неўскага. А і мы можам самі папракнуць гэтага цікавага чалавека, родам з Сухініч (1944 г. нараджэння), шматгадовага беларускага актыўнага дзеяча і ніўскага карэспандэнта, аўтара памятнага закліку „Толькі скнара і лянівы не выпісвае «Нівы»”, што не шле нам сваіх допісаў, не інфармуе беларусаў пра сакольскія справы, што, мабыць, увогуле піша ў стол. Бо пісаць мусіць, як той, які ўмее словам мяняць рэчасінасць — каб выкінуць набалелае, каб перамагчы словам благое, словам — а нават і смехам. Беларускім словам. Якое стала папулярным на ўсёй Беласточчыне.

— Я ж іграў ролю ў яго п’есе, будучы вучнем шостага класа, у сваёй вёсцы! — радасна здзіўляецца а. Уладзімір Місяюк, родам з Чыжоўшчыны. — Я столькі гадоў у Саколцы служу, а ніколі наш парафіянін гэтым і не пахваліўся! Вельмі папулярнай была сярод тэатральных гурткоў камедыя „Дзесяць гектараў”! Я іграў ролю Грышы, які пераапранаецца за міліцыянта, каб памагчы свайму прыяцелю ў сардэчнай справе. Мой „мундзір” быў як і ў п’есе — пазычаны, штукаваны ад міліцыянта ды пажарніка. А ведаеце, як мастацтва адбіваецца ў рэаліях? Вяртаўся я быў з рэпетыцыі ў сваю вёску. Па дарозе зняў пажарніцкую шапку. А ў нашай вёсцы вельмі шчыра дзейнічаў быў міліцыянт, грамадзянін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF