Ніва № 22 (2716), 1 чэрвеня 2008 г.

Начная прагулка па музеях

Ілона КАРПЮК

Ноччу з 17 на 18 траўня ў большасці еўрапейскіх краін можна было глядзець выстаўкі ды ўдзельнічаць у спецыяльна падрыхтаваных мерапрыемствах з нагоды чарговай „Ночы музеяў”. Першая такая ноч адбылася ў Берліне ў 1997 годзе. Цяпер дзверы музеяў у гэтую ноч адкрываюцца ў больш чым 120 гарадах. Усюды, дзе ў музейнікаў адкрылася ўяўленне, можна было пайсці і павесяліць не толькі вочы, але і вушы.

Наведвальнікаў у гэтую ноч чакала шмат атракцый. Сам Беласток прапанаваў сімпатыкам гісторыі і мастацтва цэлы музейны шлях. У Музеі войска чакала сустрэча са зброяй, Гістарычны музей знаёміў з татарскай культурай. У Музеі імя Альфонса Карнага чакалі тыбецкія матывы. Вельмі важна, што Беласток не забыў пра сваіх усходніх суседзяў, таму ў Падляшскім музеі можна было паглядзець „Археалагічную спадчыну Беласточчыны і Гродзеншчыны”, а ў Галерэі імя Сляндзінскіх — паштовыя карткі з І паловы XX стагоддзя са збораў Яна Лялевіца, а на іх — Гродна. Цікавай таксама аказалася эксурсія па цэнтры Беластока, у ходзе якой дырэктар Падляшскага музея Андрэй Ляхоўскі распавядаў у галоўным пра жыццё беластоцкіх яўрэяў у даваенны час. Аднак гэта не ўсё, бо ў большасці музеяў гучалі музыка, канцэрты, інструментальныя сольныя выступленні ці паказы слайдаў. Калі глянуць на колькасць музеў і галерэй на Падляшшы, то напэўна не хапіла б ночы, каб усюды з’ездзіць. Але не па кожным музеі можна было шпацыраваць усю ноч, найчасцей да поўначы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF