Ніва № 22 (2716), 1 чэрвеня 2008 г.

Юбілейнае спатканне

Аляксей МАРОЗ

Спатканне з гайнавянамі, наладжанае 16 мая ў Музеі і асяродку беларускай культуры, прафесар Ян Чыквін назваў першай сустрэчай у рамках святкавання 50-годдзя Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Старшыня літаратурнай суполкі запрасіў сабраных на галоўныя юбілейныя святкаванні, якія адбудуцца 28 і 29 чэрвеня на філалагічным факультэце Універсітэта ў Беластоку. Хаця жыхары Гайнаўкі прасілі беларускага паэта расказаць пра яго творчасць і пісьменніцкі варштат, Ян Чыквін вельмі коратка спыняўся на сваёй асобе і ўмела зводзіў гутарку на творчасць іншых „белавежцаў”, звяртаючы асаблівую ўвагу на Георгія Валкавыцкага, бацьку беларускага літаратурнага руху ў Польшчы, і на тыднёвік „Ніва”, вакол якога гуртуюцца таленавітыя беларусы, здольныя пераліць на паперу сваё адчуванне акружаючага свету.

— Беларусам самім Богам падараваны быў Георгій Валкавыцкі, чалавек, які быў падрыхтаваны арганізаваць беларускае літаратурнае асяроддзе. Георгій Валкавыцкі не быў угледжаны на свой пуп. Умеў заставацца ў цені і іншым беларусам адкрываць дарогу ў літаратуру, а „Ніва”, якой ён кіраваў, стала рошчынай беларускай літаратуры на Падляшшы. І гэтая работа дала цудоўны плён. З перспектывы пяцідзесяці гадоў відаць як многа зроблена, — заявіў у пачатку сустрэчы старшыня Літаб’яднання „Белавежа” Ян Чыквін. — Апошнія 50 гадоў беларусы не праспалі, ствараючы сваю прозу, паэзію і выдаючы шмат кніг, як ніякая іншая нацыянальная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF