Ніва № 22 (2716), 1 чэрвеня 2008 г.

Даследчык духоўнай культуры Падляшша

Сяргей ЧЫГРЫН

Даследаваць свой край вучуся ў Міколы Гайдука, якому 29 траўня споўнілася б 75. Але 10 гадоў яго ўжо няма сярод нас, хаця дзесяць гадоў ён мог бы яшчэ хадзіць і ездзіць па ўсёй Беласточчыне і збіраць беларускія песні, паданні, казкі, запісваць геаграфічныя назвы, звычаі, абрады, пісаць творы. Давайце пагартаем „Ніву”, напрыклад, за мінулыя дзесяцігоддзі і мы ўбачым творы Міколы Гайдука амаль у кожным нумары. Ён пісаў, бо ўмеў пісаць, умеў падаць усё цікава, па-новаму арыгінальна, шчыра і аб’ектыўна — ад вершаў да падручнікаў, ад краязнаўчых матэрыялаў да гістарычных даследаванняў. Ён працаваў на Беларусь, на свой народ, які жыў з ім побач і жыў на той бок мяжы, гэта значыць у нас, у Беларусі.

У беларускіх выдавецтвах у Міколы Гайдука выйшла кніг больш, чым на Беласточчыне. І ўсе яны неяк адна за адной з’явіліся ў 1990-х гадах. Спачатку ў Мінску свет пабачыла „Трызна” (1991), якую склалі гістарычныя апавяданні пісьменніка. Прадмову да кнігі напісаў тады Барыс Сачанка. Наогул, Мікола Гайдук ведаў амаль усіх беларускіх пісьменнікаў, з многімі сябраваў. Знаёміцца з імі ён пачаў яшчэ тады, калі вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце. Там ён пасябраваў таксама з Барысам Сачанкам, якога таксама, на жаль, даўно няма сярод нас. У прадмоўцы Барыс Сачанка адзначыў, што творчасць Міколы Гайдука — „гэта даніна любові і павагі да роднага краю, жаданне хоць што-кольвечы зрабіць дзеля яго велічы і славы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF