Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Вакол арлянскіх падаткаў

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Арлянскай гміне пражываюць пераважна людзі пажылога ўзросту. З ліку 3 395 жыхароў гміны (у канцы 2007 года) малалетніх толькі чатырыста асоб. Цікава, што лік падаткаплацельшчыкаў (5 662) амаль удвая большы за лік насельніцтва. А гэта галоўным чынам таму, што ў ліку падаткаплацельшчыкаў астаюцца нябожчыкі, а дакладней кажучы — іх маёмасць пакінутая без законных наследнікаў, хаця нашчадкі ў памерлых былі. Здаецца быць непазбежным, што лік такіх замагільных падаткаплацельшчыкаў будзе расці, бо пажылыя людзі паміраюць, а іх нашчадкі, у прынцыпе, не цікавяцца сямейнай спадчынай. А дзеецца так таму, што, прыняўшы спадчыну, трэба было б плаціць за яе падатак у гміну; небагатым людзям дайшоў бы дадатковы клопат. Каля 30% падаткаплацельшчыкаў не спраўляецца тэрмінова з налогамі. Так было дагэтуль, а як будзе далей?.. На зыходзе леташняга года грамадзян, якія і так ледзь зводзяць канцы з канцамі, моцна ўзбурыла вестка, што Гмінная рада значна павысіла некаторыя падаткі.

Чалавек у шматлікіх культурах заўсёды выпрацоўваў нейкія ўзносы ў карысць улад. Калі была адменена паншчына, людзі сталі плаціць на сваю абшчыну. Кожны, не зважаючы на сваё багацце, плаціць за свае будынкі, сваё поле, свой транспарт. I, мабыць, чалавечая натура так складзена, што на плацежныя абавязкі рэагуе яна супраціўленнем і антыпатыяй. Зараз грамадства краіны расслойваецца на тых, што вельмі шпарка багацеюць і на тых, што бяднеюць. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF