Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Дзе складваць адкіды і смецце?

Аляксей МАРОЗ

(працяг з 19-а нумара)

Пытанне, дзе складваць адкіды і смецце, надалей застаецца актуальным не толькі на тэрыторыі Белавежскай пушчы і яе наваколля. З мэтай вырашыць справу збірання смецця і добраўпарадкавання адкідаў згуртавалася 26 гмін трох паветаў, на тэрыторыі якіх компактна пражываюць беларусы. Новаствораны Камунальны саюз гмін Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў пайшоў у напрамку комплекснай распрацоўкі сістэмы збірання і сартавання адкідаў на тэрыторыі згуртаваных гмін, а таксама захоўвання смецця непрыгоднага для паўторнага выкарыстання. Калі яшчэ ў часы кіравання Права і cправядлівасці быў створаны спіс інвестыцый у галіне аховы асяроддзя, на якія сродкі мелі прызначацца ў першую чаргу, на ім апынуліся інвестыцыі Камунальнага саюза гмін. Аднак у лютым гэтага года новая міністр рэгіянальнага развіцця Альжбета Бянькоўская прадставіла новы спіс самых важных інвестыцый у маштабе краіны і на ім не было ўжо праектаў сартавальняў адкідаў і звалак смецця на тэрыторыі нашых гмін.

Сартавальня і звалка

побач Дубяжына

— Вельмі важная задача — будова Прадпрыемства гаспадаркі адкідамі і звалкі смецця на палях вёскі Дубяжын, якое будзе інвестыцыяй Камунальнага саюза гмін Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў. Пад інвестыцыю прадбачваецца перадаць каля 70 гектараў зямлі, якая з’яўляецца ўласнасцю Агенцтва сельскагаспадарчай нерухомасці. Зараз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF