Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Вялікае Свята — вялікдзень

Ніна БРУЧКО

Калісь...

На дварэ холадна. Снег злез з палёў. Моцны вецер гне то ў адзін, то ў другі бок галлё высокай бярозы, што расце ля хаты на нашым панадворку. Праз шыбу ўглядаюся ў хістаючуюся бутэльку амаль поўную бярозавага соку: здаецца, вось-вось адарвецца яна ад бярозавай веткі і сок выліецца! На тонкіх галінках бэзу, што расце над самай вуліцай, прыселі вароны і радасна, гучна каркаюць. І хаця густыя хмары закрылі сонейка, усім вядома — ідзе вясна!

— Мама, да нас ідзе цётка Серафімка! — раптам крыкнула я, спыняючы сваё дзіцячае ўзіранне.

— Добры вам дзень! — сказала суседка і хуценька села на табурэтку ля кухоннага стала.

— А, добры, добры, — адказала бабуля, што сядзела ля цёплай печы.

— О, бачу, у вас ужэ кросны вынесены, наткалі многа палатна? А мо і дываны ткалі? — дапытвалася Серафімка.

— О, так, суседка, ужэ мы выткалі палатна трохі, толькі крышку грубаватае, больш прала бабуля, я занятая была іншай работай. Два дываны ў нічальніцы выткалі. Сама вазіла воўну ў Бельск часаць, напрала і пафарбавала чырвонай краскай, а аснову — ільняную — чорнай. Прыгожыя выйшлі. Манька задаволеная. Толькі палатно ёй не падабаецца. Кажа: не буду насіць мачыць і пасцілаць над ровам, устыдна, у суседзяў напэўна будзе тоненькае!

— Чапуха! Сарочкі будуць грубшыя, то і цяплейшыя, затое прасціны ў самы раз, — адказала суседка. — А ў мяне яшчэ кросны не вынесены, не паспела, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF