Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

З велікоднымі абрадамі

Аляксей МАРОЗ

У Малых Тыневічах нядаўна закончылі рамантаваць прыстасаваны на вясковую святліцу будынак былой падставовай школы. Нарваўскі асяродак культуры з дапамогай гмінных улад наладзіў у ім вялікае беларускае мерапрыемства, накіраванае як да моладзі, так і да старэйшай вясковай публікі. У рамках праекта „Жыве яшчэ традыцыя” 9 мая паказваліся велікодныя абрады, якім спадарожнічалі выступленні вакальных калектываў. Маладыя акцёры ўдала прэзентаваліся перад публікай, размаўляючы на беларускай літаратурнай мове або на мясцовым дыялекце.

— Тыневічы апошнім часам былі крыху прызабытымі і таму мы наладзілі тут нашу чарговую сустрэчу з народнымі традыцыямі, — заявіла дырэктарка Нарваўскага асяродка культуры Тамара Юшкевіч.

Тым часам велікаватую залу сталі запаўняць жыхары сяла, у галоўным старэйшыя мужчыны і жанчыны. Першыя вялікія драўляныя лаўкі людзі пакінулі для гасцей — прадстаўнікоў гмінных і павятовых улад. Дзеці і моладзь сталі займаць месцы пад сценамі. Прыбылі таксама праваслаўны і каталіцкі святары, якія рэгулярна наведваюць беларускія мерапрыемствы, ладжаныя ў Нарваўскай гміне.

— Яшчэ і месяц не мінуў з таго часу, калі завяршыўся рамонт нашага клуба. Старымі асталіся толькі сцены і падлога, а так усё памянялі. Далі мы ўжо войту згоду на продаж мураванай святліцы ў Вялікіх Тыневічах, якую цяжка было б утрымаць, — кажа радны Уладзімір Дудзіч з Малых Тыневіч. Тыневічане, якія прыйшлі крыху раней, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF