Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Траецкія абрады ў скансэне

Міра ЛУКША

У Музей беластоцкай вёскі блізка з Беластока: у аддзел Падляшскага музея скансэнавага тыпу, дзе можна паглядзець старыя будынкі, перанесеныя з розных ваколіц Падляшскага ваяводства і расстаўленыя на 27 гектарах, ехаць трэба на Аўгустаў. Музей можна ўбачыць праваруч амаль зараз за рагаткамі Беластока. Дабірацца можна і на аўтобусе ¹ 102 (у бок Юраўцаў), каля 15 хвілін. У Музей вёскі можна дайсці таксама пешшу, рухаючыся па Блакітным шляху праз Пятрашскі лес. Месца адмысловае, прыгожае, на разлеглай тэрыторыі, поруч вялікага рэстарана-карчмы „Фальварак Надаўкі” — гэта проста ідэальная прапанова і на большыя, таксама і беларускія мерапрыемствы, дзе сабрацца на культурныя і смакавітыя ўцехі можа практычна незлічоная колькасць гледачоў. Так было і 11 мая — паказы даўніх, траецкіх абрадаў, свойскае едла і народнае гулянне прыцягнулі вельмі многа не толькі беластачан. Мерапрыемства „Zielone Świątki w Skansenie”, сарганізаванае Маршалкоўскай управай і Падляшскім музеем, мела паказаць культурную спадчыну і турыстычную прапанову саамаўрадаў Беластоцкага, Гайнаўскага, Ломжынскага, Монецкага, Сямятыцкага, Высокамазавецкага і Замбраўскага паветаў. Усё ў латках і хатах, аздобленых аерам. Абрад у выкананні „Нарваняк” з Крушэва, які пачынаў паказ траецкіх святкаванняў — ваджэнне каралеўны, нявінніцы ўбранай у зелень, якая са світай абыходзіла палеткі абсеяныя збожжам, каб паспрыяць будучаму ўраджаю і захаваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF