Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Некраполія ў (цёмным) лесе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У нядзелю, 11 мая г.г., у лесе каля Рыбал, які належыць да тэрыторыі вёскі Войшкі, што ў Юхнавецкай гміне, адбыўся малебен за загінуўшых там у пачатку другой сусветнай вайны жыхароў навакольных вёсак. Паніхіду ў суправаджэнні іншага духавенства адслужыў настаяцель Рыбалаўскага прыхода а. Рыгор Сасна; прысутнічала каля пяцідзесяці чалавек мясцовага грамадства.

Мясцовыя сяляне былі змабілізаваны ў Савецкую Армію і з пачаткам вайны іх часці была даручана абарона моста на рацэ Нарве, што між Бельскам і Заблудавам. У тым баі загінула каля чвэрці тысячы нашых землякоў-навабранцаў. Пахавалі іх людзі з навакольных вёсак у тых траншэях, якія пакойнікі да баёў уласнаручна выкапалі. Не лічылі цел, бо і гарачае надвор’е паганяла пахаваць раскладаючыяся целы, і шок ад пабачанай гекатомбы не спрыяў думкам пра статыстыку. І, вядома, невядомымі асталіся таксама імёны і прозвішчы так пахаваных... Такім чынам у полі на подступах да важнага моста ўзнікла абшырная брацкая магіла некалькіх соцень невядомых салдат... Мінскі „Каталог учтенных захоронений советских воинов, военнопленных и гражданских лиц, погибших на территории зарубежных государств в годы Второй мировой войны” падае, што ў Войшках загінула пятнаццаць невядомых чырвонаармейцаў — прынамсі ў дзесяць разоў менш ад ацэнак мясцовага насельніцтва.

Але ўсё ж такі ўдалося ўстанавіць прозвішчы двух прызыўнікоў у Чырвоную Армію. У баі 24-25 чэрвеня 1941 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF