Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Матуры, маладосць, каштаны

Аляксея МАРОЗА

З пісьмовых выпрабаванняў па польскай мове 5 мая распачаліся матуральныя экзамены і ажно 21 мая адбылася пісьмовая праверка ведаў і ўмеласцей па беларускай мове і мовах іншых нацыянальных меншасцей у Польшчы. Затое ўжо ў першым тыдні матуральных экзаменаў вучні пачалі выступаць з прэзентацыямі на беларускай мове на загадзя выбраныя тэмы. Мае суразмоўцы, як вучні, так і настаўнікі, найчасцей станоўча ставіліся да пісьмовых экзаменаў, якія могуць адкрыць дарогу да паступлення на прэстыжныя спецыяльнасці вышэйшых устаноў і адначасна звярталі ўвагу на малое значэнне вусных прэзентацый як па польскай, так і па беларускай мовах. Некаторыя выпускнікі нават адкрыта гаварылі пра страчаны на парыхтоўку прэзентацыі на прыстойным узроўні час, які можна было б прызначыць на падрыхтоўку да вырашальных аб будучай адукацыі, а пазней можа і характары прафесійнай работы, пісьмовых экзаменаў. Іншая заўвага тычылася тэрміну экзаменаў. Менавіта іх правядзенне ў ходзе школьнага года ўскладняе арганізацыю вучобы для малодшых вучняў белліцэяў, а ў выпадку Гайнаўкі і для белгімназістаў, якія вучацца ў адным будынку з ліцэістамі.

Рашаюцца на цяжэйшыя экзамены

У Бельскім белліцэі да матуральных экзаменаў прыступілі 163 вучні, а ў Гайнаўскім белліцэі — 127 асоб. Як паведамілі дырэктары гэтых школ, вучні ахвотней выбіраюць пісьмовыя экзамены ў пашыранай формуле, якія складаней здаць, але гэта дае намнога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF