Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Музей ад паху самагонкі

Ілона КАРПЮК

Новым кіраўніком Беластоцкага музея вёскі ад трох месяцаў з’яўляецца доктар Артур Гавэл. Калі хто з нашых чытачоў пра гэта яшчэ не ведае, бо, мабыць, увогуле не ведае пра падбеластоцкі скансэн, зараз даведаецца не толькі пра персанальнае назначэнне, але і пра тое, што ў скансэна з’явілася магчымасць здабыць новы цікавы экспанат. Мабыць, дзякуючы гэтаму ў музей зачасцяць турысты, а заадно стане ён абавязковым пунктам усіх экскурсій па Беласточчыне.

А ўсё дзякуючы самагоннай апаратуры (пяць бакаў для вады ёмістасцю каля 2000 літраў кожны, студня глыбокая на 12 метраў, агрэгат, ахаладжальнікі, трубы з нержавейкі), сутачны дэбіт якой складае каля 200 літраў самагонкі. Гэта „малая фабрыка” за рэлятыўна вялікія грошы, сканструяваная паводле сапраўды прадуманага праекта. Зусім нядаўна сярод лесу па дарозе з Беластока ў Гарадок паліцыя выявіла гэтую апаратуру. З-за яе незвычайных памераў і дакладнасці канструкцыі інфармацыя трапіла ў музей-скансэн, які зараз хадайнічае перад судом аб перадачы апаратуры музейнікам. Справа яшчэ не завершана, але музей ужо задумваецца як правільна скласці ў адно цэлае ўсе элементы канструкцыі.

— Пэўна будзе праблема, але разлічваем на дапамогу людзей, якія ведаюць справу, — кажа дырэктар Гавэл.

„Грамадскія кансультацыі” напэўна будуць неафіцыйнымі, бо ўсе свядомыя нелегальнасці самагонаварэння. Таму і ўзнікаюць сумненні ці музей павінен паказваць такія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF