Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Я спаў на печцы ў Валошына

p>З ПЁТРАМ БАРОЎСКІМ — аўтарам і рэжысёрам фільма „Канец песні” гутарыць ГАННА КАНДРАЦЮК.

У фільме „Канец песні” сустракаем жыхароў Сідаркі, Сынкаўцаў... Якія вёскі Вы яшчэ наведалі?

— Даўгасельцы, Бернікі, Міленкаўцы, Ахрымаўцы, Паўлавічы, Стараўляны, Кнышэвічы, Гаркавічы, Сукавічы, Нетупу, Пяшчанікі, Ляшчаны, Рэшкаўцы, Няросьна, Садава, Багонікі...

Ваша першая сутрэча з Беласточчынай здзейснілася год да ваеннага становішча. Скажыце, што Вас, тады 27-гадовага акцёра, заставіла вандраваць па Сакольшчыне?

— Седзячы ў Варшаве я прыдумаў трохмесячную вандроўку паўз усходнюю мяжу. Мы мелі пачаць вандраваць недзе з Беласточчыны, каб спыніцца ў Жэшаве. А выйшла так, што за тры месяцы мы дайшлі толькі з Аўгустоўскай у Кнышынскую пушчу. Я тады нічога не ведаў пра культуру жыхароў гэтых старон, нават не ведаў на якой мове гавораць людзі.


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF