Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Каранацыя Расіі

Віктар САЗОНАЎ

Вось яны едуць. Некалькі машын з цёмнымі шыбамі з аднаго боку, і другая група чорных машын з другога. У нейкай машыне, невядома ў якой, едзе Уладзімір Пуцін. У другой групе машын Дзмітрый Мядзведзеў. Вакол машын матацыклісты. На вуліцах ні душы. Толькі снайперы на дахах гатовыя застрэліць усё, што мае мажлівасць дыхаць. Становіцца крыху жудасна. Усё гэта нагадвае фільмы пра вампіраў або мафію... А гэта ўсяго толькі інаўгурацыя новага расійскага прэзідэнта. Гэта сённяшняя Расія.

Яшчэ нядаўна яна была на шляху да дэмакратыі. Першы прэзідэнт Расіі пасля развалу Савецкага Саюза Барыс Ельцын паабяцаў рэгіёнам Расіі столькі свабоды, колькі яны могуць узяць. З былымі савецкімі рэспублікамі Ельцын размаўляе праз былыя камуністычныя сувязі, якія разарваць аказалася нашмат цяжэй чым сам Савецкі Саюз. Але размову расійскі лідэр вядзе не жорстка. Ды і чаго яму злавацца на тых, хто гэтак жа як і некалі Расія, вызваліўшыся ад панавання мангола-татараў, таксама захацелі стаць свабоднымі.

Нават з чачэнцамі вядуцца перамовы. Ельцын просіць іх пачакаць. Абяцае праз нейкую колькасць гадоў разгледзець іх пытанне наконт самастойнасці. Навокал дзікі капіталізм і некантраляваная, ці калі сказаць больш дакладна то жорстка кантраляваная пэўнымі сіламі і кланамі прыватызацыя. Ёсць ужо і здабыткі ў эканоміцы ды палітыцы, ёсць і праблемы. Але ёсць і КГБ, ёсць і Уладзімір Пуцін. Можа яму і не падабалася, што п’яны Ельцын (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF