Ніва № 21 (2715), 25 мая 2008 г.

Зона развіцця — Саколка?

З неафіцыйных вестак, якія ўдалося здабыць „Ніве”, вынікае, што польскі ўрад — быццам бы пад націскам Еўрасаюза — падчас працягваючыхся размоў наконт падпісання дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю хадайнічае за ўстанаўленне ледзь трыццацікіламетравай зоны, у якой мела б яна абавязваць. Беларускі бок хацеў бы, каб тая зона ахоплівала 60 кіламетраў — тады захапіла б з польскага боку і Беласток.

Калі б дайшло да ўключэння польскіх прапаноў, у паўночна-ўсходняй частцы ахапіла б яна ваколіцы Кузьніцы-Беластоцкай да вёскі Страж, а яе цэнтрам сталася б гарадска-вясковая сталіца Сакольскай гміны. Больш на поўдзень падобныя выгады як Саколка мела б Гайнаўка. З беларускага боку гэтая зона ахапіла б два большыя гарадскія цэнтры, па ліку жыхароў параўнальныя з Беластокам: Гродна і Брэст. З інфармацый, якія атрымалі з Прэсавага аддзела МЗС у Варшаве, даведаліся мы, што афіцыйна пакуль не атрымаем дэталяў наконт дамовы, паколькі няма такой практыкі прадстаўляць праект дамовы на этапе яе негацыяцыі. Аднак спаслаліся тут на адно з распараджэнняў Еўрапарламента і Рады Еўропы: „Памежная зона абазначае зону, якая не сягае больш за 30 кіламетраў ад мяжы (...) Калі частка (...) адміністрацыйнай адзінкі распаложана паміж 30 і 50 кіламетрам ад лініі мяжы, незалежна ад гэгага лічыцца яе часткай памежнай зоны”.

У сваю чаргу еўрадэпутат Яцак Пратасевіч, шэф дэлегацыі ЕП па справах Беларусі шчыра публічна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF