Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Дзмітры Шатыловіч — паэт-вандроўнік

Міра ЛУКША

Дзмітры Шатыловіч — адзін з самых першых, хто свае роздумы на роднай мове даслаў Георгію Валкавыцкаму, галоўнаму рэдактару беларускага тыднёвіка ў Польшчы і арганізатару літаратурнага ды грамадскага руху на Беласточчыне. Цяпер ён сівавалосы, пенсіянер ужо, як тадышнія пачаткоўцы, ды ўвесь час адзін з самых плённых, асабліва ў апошні час — амаль штогод выпускае ён кнігі лірыкі, успамінаў. Які быў ягоны шлях, чалавека сціслага розуму, будаўніка, у беларускае слова?

— Літаратурную беларускую мову пазнаў я толькі ў 1939 г., калі пачаў вучыцца ў шостым класе савецкай Беларускай няпоўнай сярэдняй школы ў Бельску-Падляшскім. Да гэтага часу я не чуў беларускай літаратурнай мовы, бо ў навакольных вёсках, дзе я жыў, усе гаварылі на палескім дыялекце, фанетычна падобным на ўкраінскую мову, а ў школе тады вучылі толькі на польскай мове. Рускую мову я пазнаў яшчэ ў маладосці, бо бацька мой добра яе ведаў і ў пяць гадоў навучыў мяне чытаць па-руску з рускага буквара і я нават тады чытаў матцы Евангелле на рускай мове. Таму я ў 1939 г. хутка асвоіў беларускую мову і ў школе пры дапамозе настаўніцы напісаў некалькі вершаў у школьную насценгазету. Аднак вучыўся я беларускай мове тады няпоўныя два гады. Прыйшла акупацыя і ў сакавіку 1943 г. выслалі мяне ва Усходнюю Прусію на прымусовую працу. Там з беларускай мовай я не сустракаўся, два разы толькі трапіла мне ў рукі беларуская газета, надрукаваная ў Берліне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF