Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Чарнянскія добраахвотнікі

Віталь ЛУБА

Летась пажарнікі-дабравольцы з вёскі Чорная-Вялікая Сямятыцкага павета адзначалі 50-гадовы юбілей. З гэтай нагоды адбыліся павятовыя святкаванні прымеркаваныя да Дня пажарніка. Калі год таму запытаў я пажарнікаў-сеніёраў пра пачаткі пажарнай справы, аказалася, што сягаюць яны другой паловы саракавых гадоў і на добрую справу можна гаварыць аб 60-годдзі мясцовай каманды.

— Першапачаткова маладых кандыдатаў у пажарнікі абучаў Пятро Кісель, даваенны падафіцэр Войска Польскага, — успамінае Уладзімір Луба. — Ён збіраў нас, выстройваў у шарэнгі і праводзіў заняткі па муштры. Маршыравалі мы за вёску і там практыкаваліся. Спачатку ў нас ані формы, ані пажарнай тэхнікі ўвогуле не было. Мой брат Ян, які вучыўся кравецтву, пашыў нам шапкі-рагатыўкі. На зборы клікаў нас трывожны гул, які атрымоўваўся ад удараў металічным шпянём па пустым кіслародным балоне. Тады ў лясах валялася шмат металу з разбітай ваеннай тэхнікі, які сяляне збіралі і выкарыстоўвалі ў сваіх гаспадарках. З часам балон заменены быў рэйкай. Потым, яшчэ да прызыву ў войска, у якім я служыў у 1949-1952 гадах, мяне накіравалі на двухтыднёвае абучэнне ў Элк. Там вучылі нас пажаратушэнню. Праводзіліся таксама фізкультурныя практыкаванні, напрыклад, спускаліся мы па канатах з пяціпавярховага будынка.

З часам чарнянскія пажарнікі прыдбалі мотапомпу, з якою на пажар спачатку ездзілі на фурманцы.

— Калі мы займелі мотапомпу, тады сталі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF