Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Саколка: вечная памяць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта было не толькі пасвячэнне крыжа, але і пасвячэнне дружбы паміж нашымі народамі, — сказаў адзін з саратнікаў, якія прыехалі з Гродна на ўрачыстасці ў гонар савецкіх салдат, якія загінулі ў час ІІ сусветнай вайны на Сакольскай зямлі. Госцям з Беларусі ў час ваеннай завірухі было па 17 гадоў. На могільніку савецкіх жаўнераў у Саколцы пахаваны 1 572 салдат.

— Тут знаходзяцца магілы вядомых жаўнераў і магіла невядомага. Згодна інфармацыі на табліцы перад могільнікам, пахаваны тут салдаты, што загінулі ў 1941-1944 гадах, — сказаў „Ніве” намеснік бурмістра горада Саколкі Пётр Буйвіцкі.

Урачытасці 10 мая пачаліся зранку ў цэнтры горада багаслужбай у царкве Аляксандра Неўскага, якую адслужыў а. Уладзімір Місяюк. Пасля адправіў ён паніхіду на могільніку, пасвяціў крыж, пастаўлены тут па яго ініцыятыве і дзякуючы старанням (пры падтрымцы прыватнага спонсара) генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку Міхала Аляксейчыка, а ўстаноўлены пры дапамозе сакольскіх гарадскіх улад. Як адзначыў а. Місяюк, на сакольскую некраполію крыж прывёз консул асабіста:

— Уласнаручна выгружаў яго з машыны.

Раней у царкве, пасля завяршэння багаслужбы, духоўны гаварыў:

— Да гэтай пары прыходзілі мы на гэтае месца, на гэты могільнік памаліцца, але не было тут якогась відочнага знаку, пад якім можна было якраз спыніцца і памаліцца, бо помнік [у чырвоным колеры самавіты манумент завершаны сярпом (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF