Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Так трэба і так можна. Размова з дырэктарам Фестывалю Міколам Бушко

Яшчэ ў мінулым годзе, калі мы гутарылі пра сёлетні Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2008”, я спытала пра самую вялікую неспадзяванку, якой можам чакаць. Помніце, што Вы адказалі?

— Натуральна, што помню. Я сказаў, што самай вялікай неспадзяванкай будзе факт калі фестываль адбудзецца.

Памяць у Вас выдатная. А я цешуся, што чарговы раз магу зазірнуць у праграму фестывалю са свядомасцю, што Фонд „Царкоўная музыка” паміж 20 а 25 траўня рыхтуе любіцелям музыкі сапраўды духовую страву...

— Так, гэта праўда, страву духовую ды мастацкую, таму што заўсёды стараемся спалучаць гэтыя плыні. Я перакананы, што за дваццаць шэсць гадоў мы даказалі, што так трэба і так можна. Гавару пра гэта таму, што ў мінулым прыходзілася нам дыскутаваць з тэзісам, што ў царкоўнай музыцы галоўная духоўнасць. Я заўсёды дадаваў, што гэта праўда, але нядрэнна было б спалучыць духоўнасць з мастацтвам.

Ці гэта абазначае, што арганізацыйна Вы разабраліся з усімі праблемамі ці, мабыць, мусілі пакінуць нейкія ідэі?

— Некаторыя ідэі сапраўды мы мусілі можа не адкінуць, а толькі адтэрмінаваць.

Бачу, што не памянялася ідэя інаўгурацыйнага канцэрта?

— Сапраўды, ад часу, калі ў мерытарычнай частцы фестывалю мы маем абсалютную свабоду, мы рашылі прэзентаваць усе жанры царкоўнай музыкі. Аказваецца, у царкоўнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF