Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Добры і благі характар

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Здавалася б, што некаторыя з’явы і прыналежныя ім паняцці — адвечныя, калі не вечныя, такія, як уява народа, а ў сувязі з гэтым народ, прыналежнасць да народа здаецца быць такой простай і відавочнай, што не патрабуе глыбейшага роздуму ці доказу. Тым часам у нашай частцы Еўропы народ, нацыянальная супольнасць з’яўляецца творам адносна маладым, паколькі развінутыя тэорыі народа як рэальнай супольнасці (але таксама і містычнай) выдумалі, выпрадукавалі нямецкія рамантыкі і гэта пад іх уплывам нацыянальная свядомасць апанавала розумы славянскай інтэлігенцыі. Апрача таго сучасны нацыяналізм, разам з яго схільнасцямі да нацыянальнай аўтаркіі, да вяшчэння нацыянальнага эгаізму і ўявы гісторыі свету як бязлітаснага змагання нацыянальных супольнасцей за ператрыванне ў варожым атачэнні — аж да ўявы таталітарнай, рэпрэсіўнай дзяржавы — гэта твор толькі канца ХІХ ст. А стваралася гэта разам з развоем біялагічных навук, якія сталі адной з крыніц грамадскага дарвінізму. Перад з’яўленнем ідэі народа жывыя былі перш за ўсё родавая, племянная ці рэлігійная лучнасці, пашыраныя на наказ вернасці ўладарам і іх дружынам.

Маю перад сабою кнігу Мікалая Лоскага „Характар расійскага народа”, выдадзеную — а гэта перавыданне замежнага выдання — у 2005 г. выдавецкай радай Рускай праваслаўнай царквы. Асоба Лоскага звярнула маю ўвагу, паколькі гэты выдатны расійскі філосаф і вучоны нарадзіўся ў ваколіцах беларускага Віцебска ў сям’і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF