Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Гуляй душа!

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Першую дэкаду траўня ў Беларусі можна параўнаць толькі з пачаткам каляндарнага года — калядна-навагоднімі святамі. Жыццё ў гэты веснавы перыяд ідзе толькі ў адным кірунку — татальнага „расслаблення” рабочага класа, калгаснага сялянства і працоўнай інтэлігенцыі. Назіраецца суцэльнае „гуляй душа, гуляй, хоць тут зусім не рай”. Не варта нават планаваць на гэты веснавы адрэзак часу сур’ёзных справаў, бо дзейнасць дзяржаўных устаноў фактычна паралізаваная. А ў кабінетах і калідорах выразна, як пісаў Бродскі, „пахне шыпрам з камсамолам”. Нейкія з дзён першых двух тыдняў траўня ёсць працоўнымі, але пра гэта многія нават не здагадваюцца. І не дай вам Бог захварэць, бо вас ніхто не зразумее і нават не паспачувае. Так што шматлікім астролагам і прадказальнікам можна загадзя прадказваць нешта кшталту „перыяд неспрыяльны для планавання, працы і хваробы”.

Пачынаецца ўсё з першамайскага дня салідарнасці працоўных усіх краін. Праўда, па іншых календарах гэта зусім не дзень, а Вальпургіева ноч, але галоўнае, што доўгае святкаванне пачынаецца. Ужо напярэдадні гарады і мястэчкі Беларусі густа аздабляюцца чырвона-зялёнымі барвамі. Прытым белы крамольны колер строга пад забаронай, хоць і ён віднее на цяперашнім дзяржаўным сцягу. Асабіста я ніяк не веру ў збядненне Рэспублікі Беларусь, пра якое цвердзяць эксперты-ворагі, бо колькасць тканіны, затрачанай на вулічныя сцягі, расцяжкі і кампазіцыі сапраўды ўражвае і яскрава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF