Ніва № 20 (2714), 18 мая 2008 г.

Кубак „Нівы”!

Ілона КАРПЮК

На календары 10 траўня, на гадзінніку 1010, першыя каманды зышлі са спортпляцовак. Толькі што пачаліся элімінацыйныя матчы. Эмоцыі яшчэ не такія вялікія, удзельнікі ў першых матчах толькі што разаграваюцца. Трэнеры ўжо пачынаюць памалу непакоіцца, пасля кожнага выйгрышу — усмешка ды лёгкасць, разам з пройгрышам — недахоп і сум. На тварах дзяўчат, бо ж гэта турнір дзявочых каманд, усе настроі! Ад злосці праз жаль, канчаючы на эйфарыі.

Сяброўскія сцены Гімназіі ¹ 3 у Бельску-Падляшскім 10 траўня сабралі большасць фанатаў валейбола, якія заадно гуляюць ды вывучаюць беларускую мову. Нагода для нас таксама незвычайная, бо менавіта там адбыліся „І гульні гімназій з дадатковым навучаннем беларускай мовы дзявочых каманд па валейболе пад ганаровым патранатам «Нівы»”. Пачатак турніру неафіцыйна пачаўся побач галоўнай залы, дзе яго галоўны арганізатар, настаўнік фізкультуры Юрка Чыквін увёў усіх трэнераў і суддзяў у правілы мерапрыемства. Пасля ўсе каманды прэзентаваліся прысутным у час адкрыцця турніру, прагучаў польскі нацыянальны гімн, а Марта Маліноўская, вучаніца мясцовай гімназіі, праспявала неафіцыйны гімн беларусаў Падляшша — „Люблю наш край старонку гэту”...

Васіль Ляшчынскі, дырэктар і заадно гаспадар мерапрыемства, падкрэсліў значэнне турніру і яго перспектывы, а менавіта працяг ідэі ў форме штогадовага валейбольнага турніру для школ, у якіх навучаецца беларуская мова.

— Калісьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF