Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

Алесь Свісёк — ад самага пачатку

Міра ЛУКША

Адным з першых, хто паявіўся быў на літаратурных старонках „Нівы”, быў Алесь Свісёк — так падпісваўся Аляксандр Батура, які прысылаў тэксты і паяўляўся на семінарах аж з Познаньшчыны — з мястэчка Рагозьна. У твар ведалі яго першыя члены літаратурнага аб’яднання, і застаўся ў іх памяці ды на здымках ягоны воблік — невысокага мужчыны з выразным тварам. Для мяне, асобы маладзейшай ад самой „Белавежы”, асацыяваўся ён толькі з лікам са здымкаў і тэкстамі. З чымсьці блізкім мне, ды, можна сказаць, дапатопным, першасным.

З хваляваннем расшуквала я ў інтэрнэце звестак пра Аляксандра Батуру, хутчэй як пра забытага класіка знаёмага адно з пажаўцелых старонак. Мабыць, не спадзеючыся, што раптам сустрэну яго, дзякуй Богу якога жывога! А тут на табе: прачытала, што ў Пачатковай школе ¹ 3 у Рагозьне праводзіўся дэкламатарскі конкурс вершаў Аляксандра Батуры ды нейкага іншага мясцовага паэта. Ну, вось, гэтак велічаюць, мабыць, толькі паэтаў, якія ўжо глядзяць з пад зорак! — мільганула ў маёй страпёнай галаве. — ... Або нашага Віктара Шведа. А вось, як і Віктар, так і Алесь — з тае кагорты жывучых творцаў, плённых у кожным плане! Бо яшчэ і нарвалася я на адрас фірмы ягонага сына, які пражывае ў іншым падпознаньскім мястэчку, і ён уцешыў мяне: Аляксандр Батура жыве! І чытае „Ніву” ад першага нумара!

І з вялікай радасцю і хваляваннем пачула я малады бадзёры голас белавежскага мастадонта! Адкуль ён узяўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF