Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

Літаратурная спадчына Аляксея Карпюка

Сяргей ЧЫГРЫН

У Мінску ў выдавецтве „Кнігазбор” з друку выйшлі „Выбраныя творы” Аляксея Карпюка.

Гэты ладны том твораў, які налічвае 600 старонак, шчыра кажучы, я чакаў даўно. Уклаў, напісаў прадмову і каментарый Аляксандр Фядута. Той самы Аляксандр Фядута, які ў 1994 годзе быў адным з членаў выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі. Тады яго кандыдат перамог. Але тады ўжо не было Аляксея Карпюка: пісьменніка не стала 14 ліпеня 1992 года. Што сказаў бы Аляксей Нічыпаравіч маладому Фядуту, каб жыў ён да сённяшніх дзён — здагадвацца не трэба. Бо ў прадмове да кніжкі Фядута згадвае студзень 1991 года, калі Аляксей Карпюк выйшаў на мітынг у Гродне, пратэстуючы супраць захопу віленскай тэлевежы АМАПам пад кіраўніцтвам будучага намесніка міністра абароны Беларусі Уладзіміра Усхопчыка, супраць гібелі ні ў чым невіноўных людзей. Аляксей Карпюк тады, як і заўсёды, заставаўся самім сабой — тым самым Карпюком, які звык адстойваць праўду. Аляксандр Фядута ва ўступным слове да кнігі апраўдваецца перад Аляксеем Карпюком, што сёння яму сорамна, бо тады „я знаходзіўся з ім па розныя бакі барыкадаў. Я быў карэспандэнтам гарадской партыйнай газеты і напісаў рэпартаж з таго мітынгу. І калі мы сустрэліся праз два тыдні на той самай плошчы, я адчуў на сабе цяжкі і тужлівы погляд Аляксея Нічыпаравіча: ён ведаў, што я — вучань ягонай жонкі. Больш за тое, ён рэкамендаваў мяне яшчэ ў студэнцкія гады на семінар маладых пісьменнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF