Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

А маладосць не вернецца...

Уладзімір СІДАРУК

Калі вяртаюся ўспамінамі ў мінулае, тады інстынктыўна пападаю у меланхалічны настрой. Перад вачыма рысуецца бестурботнае дзяцінства, школьныя гады, маладосць. Гэта самы цудоўны перыяд маёй біяграфіі, які беспаваротна адышоў у адлеглую вечнасць. Не вернем мінулага часу, не вернем маладосці. Застаецца нам адно прыпомніць маладому пакаленню як тады да жыцця ставілася моладзь.

Грамадскую дзейнасць на культурна-асветнай ніве пачынаў я з сёмага класа пачатковай школы, калі быў членам Саюза польскай моладзі (ЗМП) і працягваў гэтую дзейнасць у Тэхнікуме сельскай гаспадаркі ў Бельску-Падляшскім, дзе пасля вучыўся. Калі ЗМП адмянілі і стварылі Саюз сялянскай моладзі (ЗМВ), я арганізаваў такі гурток у сваёй вёсцы. Старшынёю мы выбралі Алеся Рэпку. Гэта было ў жніўні 1958 г. Моладзь актыўна ўключылася у вір грамадскай працы. Напрыклад, у гонар ІІІ з’езда партыі гурток прыняў абавязацельства арганізаваць грамадскі пачын і высыпаць жужалем вясковую вуліцу (каля 1 500 метраў). Праўда, у гэтым саўдзельнічала ўся вёска, а нават па некалькіх чалавек з хаты выйшлі, але ідэя была наша. Пасля таго, як арганізавалі ЗМВ, змянілася жыццё моладзі. Арганізавалі мы драмгурток. Пры нагодзе дзяржаўных гадавін ці прыхадскога фэсту ладзілі мы святочныя вечарыны і забавы. Бурліла культурнае жыццё ў мясцовай святліцы. Праўленне гуртка выдавала насценную газету „Маланка” („Блыскавіца”), дзе на грамадскі суд выносіліся неакуратныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF