Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

Ці смецце нас засыпле?

Аляксей МАРОЗ

У масмедыях перыядычна, з пэўнай рэгулярнасцю, разгортваецца дыскусія аб больш строгай ахове Белавежскай пушчы і стварэнні на ўсёй яе тэрыторыі нацыянальнага парку. Час ад часу паяўляюцца трывожныя галасы аб высечцы старых дрэў ці знішчэнні прыпушчанскіх краявідаў у выніку гаспадарчай дзейнасці. Затое крыху збоку застаецца пастаянная ахова старадаўняга лесу, якой зацікаўленае мясцовае насельніцтва. У прыпушчанскіх гмінах будуюцца ачышчальні сцёкаў і людзі з паасобных мясцовасцей падключаюцца да каналізацыйнай сеткі. Выцясненне вугальных кацельняў нафтавымі або газавымі таксама выдатна папраўляе ахову пушчы. Хіба найбольш засталося зрабіць у галіне гаспадаркі смеццем — вынікам дзейнасці чалавека і прамысловасці. Адукацыя прыпушчанскага насельніцтва, пачынаючы з дзяцей і моладзі, у галіне аховы асяроддзя дала станоўчыя рэзультаты. Аднак яны незадавальняючыя, хаця б з за нелегальных звалак смецця на акраінах Белавежскай пушчы і непадалёк яе. Хаця яны ліквідуюцца, аднак пасля частка аднаўляецца. Вельмі патрэбныя вонкавыя сродкі на інвестыцыі ў галіне гаспадаркі адходамі і смеццем, а пасля на пастаянную ўспамогу такой гаспадаркі.

Мяняюцца ўмовы гаспадарання

На працягу многіх стагоддзяў жыхары Белавежскай пушчы і яе наваколля патрапілі так гаспадарыць бытавым смеццем і вытворчымі адходамі, што яно не састаўляла сур’ёзнай пагрозы для асяроддзя. Яшчэ ў шасцідзесятых ці сямідзесятых гадах найчасцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF