Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

Беларусь — балтыйская дзяржава. Ды Украіна таксама

Куба ЛОГІНАЎ

Балтыйскі рэгіён з’яўляецца адным з найбольш развітых ды адначасова дынамічных куткоў свету. У ім знаходзяцца такія краіны — усясветныя лідэры па ўзроўню цывілізацыйнага развіцця — як Нямеччына, Нарвегія, Швецыя, Данія ці Фінляндыя. Аднак мы рэдка ўсведамляем сабе, што інтэгральным элементам гэтай супольнасці з’яўляюцца таксама Падляшша ды Беларусь. А гэты факт адкрывае шматлікія перспектывы, якіх выкарыстанне залежыць таксама ад нас саміх.

Дакладныя межы Балтыйскага рэгіёна вызначыць немагчыма. Аднак шведскія даследчыкі лічаць, што вырашальным з’яўляецца геаграфічны крытэрый, а менавіта тэрыторыя басейна Балтыйскага мора. Цікава, што гэты чыннік павязаны таксама з гістарычным, таму што суднаходныя рэкі працягам гісторыі служылі сродкамі сувязі ды аб’ядноўвалі жыхароў розных бакоў мора. Суднаходныя шляхі Віслы, Нёмана ды Заходняй Дзвіны разам з балтыйскімі партамі ў вусцях гэтых рэк істотна паўплывалі на эканамічную гісторыю Польшчы, Кіеўскай Русі ды Вялікага княства Літоўскага. Як важным для Рэчы Паспалітай быў экспарт збожжа Віслай, з перагрузкай яго ў партах Гданьска ды Эльбланга, не трэба нават нагадваць.

Станоўчы ўплыў Балтыкі асабліва моцна адчула старажытная Беларусь — не зважаючы на тое, што яна ніколі не мела марскога характару. Аднак менавіта праз тэрыторыю сучаснай Беларусі пралягаў славуты суднаходна-сухапутны шлях „з вараг у грэкі”, які быў прататыпам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF