Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

Польшча — Расія

Васіль САКОЎСКІ

Трэба прызнаць, што ніяк не ўдаецца суседства, а дакладней кажучы добрасуседства, паміж Польшчай і Расіяй. І прычынай гэтаму не сталінізм і не Савецкі Саюз ці сацыялістычны лагер, у які Польшча не па сваёй віне папала. І нават не Катынь. Гэтыя падзеі ўзмоцнілі, канешне, узаемную непрыязь, калі б не сказць — варожасць. Але пачалася яна між імі значна раней і ніяк не выгасае. Так што з’яўляецца яна, можна сказаць, даволі даўняй, традыцыйнай, але і слязлівай, крывавай.

Спачатку Польшча дала моцна пакурыць Расіі — на штыках сваіх падкідала ёй цароў-самазванцаў. З імі польскія войскі занялі Маскву і пагаспадарылі там уволю, што вельмі не спадабалася і надалей не падабаецца расіянам. „Смутным временем” называецца гэты перыяд у гісторыі Расіі. Пабывалі ў Маскве палякі і з Напалеонам...

Потым Расія дала моцна пакурыць Польшчы — цяпер ужо яна, можна сказаць, „прыгалубіла” частку Польшчы з Варшавай і пагаспадарыла яна тут доўга і ўволю, што ў сваю чаргу вельмі не спадабалася і надалей не падабаецца палякам...

Чару горычы і варожасці дапоўніла тут і барацьба за душы паміж Ватыканам-Варшавай і Масквой. Сілавое, бязлітаснае ўвядзенне і сілавая ліквідацыя канфесійных уній зусім падзяліла і раззлавала раней даволі дружалюбныя народы.

А найгорш, як і заўсёды, давялося тут беларусам і ўкраінцам — была разбітая іх унутраная еднасць. Канфесійная унія падзяліла іх на розныя, часта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF