Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

... бо я — беларус

Віктар САЗОНАЎ

Зайшоў я на днях у адну дзяржаўную ўстанову. Чыноўнік, які сустрэў мяне, аказаўся вельмі ветлівым і добразычлівым. Але, дапамогшы мне ў справе, ён са шчырай цікавасцю запытаўся:

Скажыце, калі ласка, а чаму вы размаўляеце па-беларуску?

Бо я — беларус, — адказваю яму.

Ды не, — усміхнуўся чыноўнік. — У гэтым я якраз не сумняваюся. Я меў на ўвазе, што калі ты беларус, то гэта яшчэ не прычына размаўляць па-беларуску.

Я пачаў спрачацца:

Прабачце, — кажу, — кітайцы гавораць па-кітайску, немцы па-нямецку, французы па-французску, і ўсім ім дастаткова для гэтага простай прыналежнасці да сваёй нацыянальнасці. І калі чалавек беларус па нацыянальнасці, то гэта дастатковая прычына, каб хаця б у Беларусі ён гаварыў па-беларуску.

На жаль, не, — сумна канстатаваў факт мой суразмоўца. — Каб я стаў на сваёй працы размаўляць на беларускай мове, то думаю, доўга тут не пратрымаўся б. Мае калегі вырашылі б, што я звязаны з апазіцыяй, і папёрлі б адсюль як непатрэбную анучу.

Сапраўды, пасля таго як прэзідэнт Беларусі правёў рэферэндум па мове і надаў рускай такі ж статус як і беларускай, увесь час сустракаеш людзей, якія не могуць зразумець прычын, чаму некаторыя людзі размаўляюць на роднай мове. Той простай і зразумелай прычыны што ты беларус ім мала. Яны ў яе не вераць.

Так не бывае, — кажуць адны. — Беларуская мова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF