Ніва № 19 (2713), 11 мая 2008 г.

Змяняць, значыць затрымаць беларускасць

Як кожны год, у дзень 3 мая, у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ладзяцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі краіны. У гэты дзень з 1921 года прысвойваюцца ім высокія дзяржаўныя ордэны. На гэты раз у ліку 46-ці ардэнаносцаў апынуліся беларусы: галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Прэзідэнт Лех Качынскі ўзнагародзіў іх Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

„Ніва” спытала ўзнагароджаных, як яны ўспрынялі гэтае прэстыжнае вылучэнне.

Алег Латышонак: — Для мяне гэта нечаканасць. Я лічу, што шмат людзей больш чым я заслугоўваюць такой узнагароды. Людзей, якія ў падполлі змагаліся за незалежнасць Польшчы, прэзідэнт падзяліў на тры падполлі: першае — якое змагалася ў час другой сусветнай вайны, другое — пасляваеннае і трэцяе — якое дзейнічала ў 1980-х гадах. Прэзідэнт слушна заўважыў, што людзі першага падполля змагаліся са зброяй у руках. Яны рызыкавалі жыццём. А мы — тыя, хто змагаўся за дэмакратыю, усё ж такой вялікай рызыкі на сябе не прымалі. Лічу, што шмат палякаў у Беластоку заслугоўвае гэтай узнагароды. І таму ордэн успрымаю не як узнагароду для сябе, але для людзей, з якімі я дзейнічаў у дэмакратычным руху. Справа ў тым, што беларуская нацыянальная меншасць была адзінай, якая тады стварыла падпольныя структуры і арганізавана змагалася з рэжымам. Думаю, што якраз гэта паўплывала на факт, што я і Яўген Вапа былі ўшанаваны і наш накірунак быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF