Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Падвойнае жыццё Васіля К.

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

15 жніўня 2007 года прыляцела я ў Стакгольм па запрашэнню Міры Кайка-Матсан. У гэты сам дзень крыху раней завітала да яе Раіса Бегун з Яленяй-Гуры. Нечакана мы ўцямілі, што з’явіліся ў сталіцы Швецыі ў 37-я ўгодкі з дня загадкавай смерці Васіля Кайкі. Яго дачка, доктар інфарматычных навук Міра Кайка-Матсан у 2004 годзе пачала шукаць слядоў свайго бацькі. Праз „Ніву” выйшла на мяне, калі я на просьбу шчэцінскіх універсітэцкіх сяброў якраз закончыла пісаць артыкул пра асіміляцыю беларусаў на Памор’і і ламала галаву кім мог быць Васіль Кайка, які ў гуртку Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Шчэціне ў 1958-1960 гг. вылучаўся паэтычнымі здольнасцямі.

Раіса Бегун, дачка а. Сцяпана, які арганізаваў праваслаўны прыход у Яленяй-Гуры пасля ІІ сусветнай вайны, ведала Васю (так яго называе і сёння) з бацькаўшчыны — з Докшыц. Разам хадзілі яны ў школу пры першых саветах, хаця Раіса была на тры гады малодшая за яго. У час вайны Раісу з бацькамі немцы вывезлі ў Нямеччыну. Пасля ўжо ў Беларусь яны не вярнуліся. Раіса нечакана сустрэла даўняга сябра ў царкве ў Вроцлаве. Толькі Вася зваўся тады Станіславам Закшэўскім, аб чым дыскрэтна паінфармаваў сваю сяброўку. Быў студэнтам гісторыі на філасофска-гістарычным факультэце Вроцлаўскага універсітэта імя Баляслава Берута. Рая была там студэнткай рускай філалогіі. Сустракаліся яны на некаторых супольных лекцыях, а таксама ў праваслаўнай царкве ў Вроцлаве, вакол якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF